ТАРФЯНЫ́ ПАЖА́Р,
разнавіднасць ландшафтных пажараў, якая характарызуецца бясполымным гарэннем тарфянога слоя глебы. Узнікаюць стыхійна ці ад неасцярожнага абыходжання з агнём пры адноснай вільготнасці нізіннага торфу да 69%, вярховага 72%. У ціхае надвор’е торф гарыць марудна, у ветранае — іскры перакідваюцца на сумежныя ўчасткі і Т.п. развіваецца лавінападобна. Вызначаецца ўстойлівасцю гарэння. Для прадухілення Т.п. праводзяць проціпажарныя мерапрыемствы: унясенне
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)